Microsoft. Прэзентацыя магчымасцяў для беларускіх настаўнікаў.

                                 

Калегі, як вы ведаеце, месяц таму «Установа ЭдКэмп» падпісала дамову аб супрацы з карпарацыяй Microsoft, і атрымала статус Education Global Training Partner. На сённяшні дзень мы першыя і адзіныя прадстаўнікі праграмы ў Беларусі. У бліжэйшы час (канец чэрвеня /пачатак ліпеня, час узгадняецца) мы зладзім анлайн-прэзентаццыю адукацыйных магчымасцяў праграмы.

Калі ласка, запоўніце форму, калі вам цікава. Толькі імя і емейл.
Дакладны час і месца дашлем зацікаўленым удзельнікам.

У прэзентацці магчымасцяў прымуць удзел рэгіянальныя мэнэджэры Майкрасофт. Мова прэзентацыі: руская. Але мы іх падвучым 🙂

Універсітэт Вітаўта Вялікага запрашае на праграмы бакалаўрыята і магістратуры

Тыдзень таму, мы правялі анлайн-прэзентацыю адукацыйных праграм Універсітэта Вітаўта Вялікага( Каунас, Літва), сумесна з Дэпартаментам міжнародных сувязей Універсітэта, і студэнтамі.
Для ўсіх зацікаўленых — мы зрабілі відэазапіс і падрыхтавалі нататнік з асноўнымі звесткамі, спасылкамі і кантактамі.

І не забывайце пра наш канал, дзе вы можаце знайсці відэа з усіх EdCamp Belarus
Відэа EdCamp Belarus

Наша старонка ў Facebook 
Наша старонка ў Instagram
Сайт edcamp.by

Па ўсіх пытаннях пішыце нам на educationcampby@gmail.com

Дзякуем за ўвагу, ваш EdCamp Belarus 🙂

Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова падтрымкі настаўніцкіх ініцыятыў «ЭдКэмп»