Калегі, як вы ведаеце, месяц таму «Установа ЭдКэмп» падпісала дамову аб супрацы з карпарацыяй Microsoft, і атрымала статус Education Global Training Partner. На сённяшні дзень мы першыя і адзіныя прадстаўнікі праграмы ў Беларусі. У бліжэйшы час (канец чэрвеня /пачатак ліпеня, час узгадняецца) мы зладзім анлайн-прэзентаццыю адукацыйных магчымасцяў праграмы.
Калі ласка, запоўніце форму, калі вам цікава. Толькі імя і емейл.
Дакладны час і месца дашлем зацікаўленым удзельнікам.
У прэзентацці магчымасцяў прымуць удзел рэгіянальныя мэнэджэры Майкрасофт. Мова прэзентацыі: руская. Але мы іх падвучым 🙂
Універсітэт Вітаўта Вялікага запрашае на праграмы бакалаўрыята і магістратуры
Тыдзень таму, мы правялі анлайн-прэзентацыю адукацыйных праграм Універсітэта Вітаўта Вялікага( Каунас, Літва), сумесна з Дэпартаментам міжнародных сувязей Універсітэта, і студэнтамі.
Для ўсіх зацікаўленых — мы зрабілі відэазапіс і падрыхтавалі нататнік з асноўнымі звесткамі, спасылкамі і кантактамі.
![](https://mcusercontent.com/2c5b95dc8b9f472e24cf5f587/images/ed3b9b02-a47b-42c0-aee0-44d397603707.jpg)
Відэа EdCamp Belarus
Наша старонка ў Facebook
Наша старонка ў Instagram
Сайт edcamp.by
Па ўсіх пытаннях пішыце нам на educationcampby@gmail.com
Дзякуем за ўвагу, ваш EdCamp Belarus 🙂
Інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова падтрымкі настаўніцкіх ініцыятыў «ЭдКэмп»